Публічная аферта

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. У дадзенай дамове, калі кантэкст не патрабуе іншага, ніжэйпазначаныя тэрміны маюць наступныя значэнні:
"Прадавец" – ІП Камінская А. А., якая рэалізуе Тавар, прадстаўлены на сайце http://sendme.by.
"Пакупнік" - Фізічная асоба, якая заключыла з Прадаўцом дадзеную Дамову аферты на вызначаных ніжэй умовах.
"Аферта" - публічная прапанова Прадаўца, накіраваная да любой фізічнай асобы, заключыць з ім дамову (далей па тэксту - "Дамова") на прапанаваных у ёй умовах.
"Тавар" - тавары, прадстаўленыя на сайце Прадаўца http://sendme.by.
"Замова" - асобныя пазіцыі з асартыменту Тавара, пазначаныя Пакупніком пры змяшчэнні заяўкі на сайце http://sendme.by.

1.2. Дадзеная дамова вызначае парадак вядзення Прадаўцом раздробнага продажу Тавара праз інтэрнэт-краму http://sendme.by у адпаведнасці з ст. 405 Грамадзянскага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца публічнай Афертай Прадаўца.

2. ПРАДМЕТ ДАМОВЫ
2.1. Дадзеная Дамова рэгулюе ўзаемаадносіны паміж Прадаўцом і Пакупніком па куплі-продажы Тавара, з выкарыстоўваннем сайта http://sendme.by шляхам безумоўнага прыняцця умоваў дадзенай Дамовы і заказа Тавара спосабам, указаным на сайце http://sendme.by.
2.2. Прадавец прымае на сябе абавязак даставіць Пакупніку тавар, якасць і кошт якога адпавядае інфармацыі, прадстаўленай на сайце http://sendme.by, а Пакупнік абавязуецца аплаціць і прыняць тавар у адпаведнсці з умовамі дадзенай Дамовы.
2.3. Фактам прыняцця Пакупніком умоваў дадзенай Дамовы з'яўляецца факт афармлення заяўкі на сайце http://sendme.by і аплата Пакупніком сваёй Замовы ў парадку і на ўмовах, вызначаных дадзенай Дамовай.
2.4. Прадавец пакідае за сабой права уносіць змены ў Дамову, паведамляючы аб іх на сайце http://sendme.by.

3. ПАРАДАК АКАЗАННЯ ПАСЛУГ
3.1. Замова Тавара ажыццяўляецца на сайце http://sendme.by згодна правілаў, апісаных на сайце Прадаўца.
3.2. Пры змяшчэнні Замовы на сайце Прадаўца, Пакупнік абавязуецца прадаставіць даставерныя звесткі пра сябе, неабходныя для выканання Замовы Прадаўцом.
3.3. Прадавец абавязуецца выканаць Замову ў тэрмін, усталяваны дадзенай Дамовай.
3.4. Зварот тавараў не прадугледжаны умовамі дадзенай Дамовы. Пры наяўнасці прэтэнзій да якасці Замовы Пакупнік абавязаны даслаць электронны ліст на адрас электроннай пошты, пазначаны на сайце http://sendme.by, з фатаздымкамі, якія пацвярджаюць дэфекты тавараў. Прэтэнзіі прымаюцца на працягу 5 каляндарных дзён з моманту дастаўкі Замовы. Прадавец абавязаны замяніць тавары цягам 5 каляндарных дзён без уліку часу, неабходнага на дастаўку тавараў. Паўторная дастаўка тавараў ажыццяўляецца за кошт Прадаўца.
3.5. Прадавец абавязуецца не паведамляць асабістыя дадзеныя Пакупніка, а таксама іншую інфармацыю, якая тычыцца Пакупніка і яго Замовы, асобам, якія не маюць дачынення да выканання Замовы.

4. КОШТ, ПАРАДАК І ТЭРМІН АПЛАТЫ
4.1. Кошт Тавара указваецца побач з вызначанай назвай тавара на сайце Прадаўца.
4.2. Кошт Тавара, указаны непасрэдна ў момант афармлення Замовы, з'яўляецца неад'емнай часткай дадзенай Дамовы.
4.3. Кошт Тавара на сайте Прадаўца можа быць зменены ў аднабаковым парадку. Пры гэтым, кошт тавараў, на якія аформлена Замова, застаецца нязменным.
4.4. Поўны кошт Замовы складаецца з кошту Тавару на сайце Прадаўца і кошту дастаўкі.
4.5. Аплата Замовы Пакупніком ажыццяўляецца ў беларускіх рублях адным са спосабаў, указаных у раздзеле «Дастаўка і аплата» на сайце Прадаўца http://sendme.by.
4.6. Аплата павінна быць выканана цягам 5 банкаўскіх дзён з моманту афармлення Замовы. У адваротным выпадку Замова анулюецца.

5. ПАРАДАК І ТЭРМІНЫ АПРАЦОЎКІ І ДАСТАЎКІ ЗАМОВЫ
5.1. Тэрмін апрацоўкі замовы не перавышае 3 (трох) працоўных дзён пасля паступлення аплаты на разліковы рахунак Прадаўца.
5.2. Спосабы дастаўкі тавара ўказаны на сайце Прадаўца у раздзеле «Дастаўка і аплата».
5.3. Дастаўка Замовы ажыццяўляецца па адрасе, указанаму Пакупніком пры афармленні Замовы.
5.4. У момант атрымання Замовы Пакупнік абавязаны праверыць цэласнасць упакоўкі і знешні выгляд тавараў.
5.5. Прадавец не нясе адказнасці за пашкоджанні тавару, звязаныя з яго дастаўкай.
5.6. У выпадку узнікнення любых праблем, звязаных з дастаўкай Замовы, Пакупнік абавязаны паведаміць аб праблеме не пазней 30 календарных дзён з моманту аплаты Замовы.
5.7. У выпадку згубы адпраўлення па віне паштовых служб, Прадавец абавязуецца правесці вышук і даслаць Пакупніку замову паўторна, калі адпраўленне не будзе знойдзена на працягу 3 (трох) месяцаў з моманту адсылкі Замовы.
5.8. Пры атрыманні Замовы Пакупнік атрымлівае Таварны чэк.

6. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ
6.1. За невыкананне, альбо выкананне неналежным чынам сваіх абавязацельств па дадзенай Дамове вінаваты бок нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з улікам асаблівасцяў, усталяваных дадзенай Дамовай.
6.2. Усе спрэчкі, звязаныя з дадзенай Дамовай, Бакі абавязуюцца вырашаць шляхам перамоваў. У выпадку, калі Бакі не змогуць вырашыць усе спрэчныя пытанні шляхам перамоваў, усе спрэчкі, якія ўзнікаюць з дадзенай Дамовы, належаць разгляду ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.3. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за поўнае ці частковае невыкананне сваіх абавязацельств па дадзенай Дамове, калі гэта стала наступствам дзеяння абставін неадольнага характару (форс-мажор), узнікшых пасля заключэння дадзенай Дамовы ў выніку падзей надзвычайнага характару, якія Бакі не маглі ні прадбачыць, ні прадухіліць разумнымі мерамі.

7. РЭКВІЗІТЫ

7.1. Бакі беспярэчна пагаджаюцца лічыць рэквізітамі Пакупніка інфармацыю, указаную ім пры афармленні Замовы.

7.2. ПРАДАВЕЦ:
ІП Камінская А. А., дзейнічае на падставе дзярж. рэгістрацыі ад 30.08.2007
УНП: 190862400
АДРАС:
вул. Кальцова 30-106
220131 г. Мінск
Беларусь