Як замовіць

1. Абярыце тавар, які вам спадабаўся, і націсніце кнопку "У кошык". Зрабіце тое самае для ўсіх тавараў, якія вы хочаце замовіць.

2. Цяпер, калі ўсё неабходнае складзена ў кошык, пераходзьце да афармлення замовы. Калі вы не прызвычаіліся праглядаць змесціва кошыка перад касай, смела націскайце "Аформіць замову". Калі вам хацелася б удакладніць спіс тавараў у замове, перайдзіце па спасылцы "Кошык". На дадзенай старонцы вы зможаце змяніць колькасць абраных тавараў, а таксама выдаліць нешта не вельмі патрэбнае.
Калі вы жадаеце змяніць колькасць замоўленых тавараў, змяніце лічбы ў полі "Колькасць" на патрэбныя і націсніце "Абнавіць".
Калі вам захочацца выбраць болей тавараў, націсніце "Вярнуцца ў краму". Каб аформіць замову, націсніце "Аформіць замову".

2.1. Калі Вы зарэгістраваныя на нашым сайце sendme.by, увайдзіце на сайт пад сваімі лагінам і паролем.

2.2. Калі Вы не зарэгістраваны на нашым сайце sendme.by, вам прапануецца рэгістрацыя альбо хуткая замова без афармлення рэгістрацыі.
Для вашай зручнасці, мы рэкамендуем зарэгістравацца на нашым сайце. Гэта дазволіць сачыць за статусам вашых замоваў, а таксама скараціць час на афармленне замовы ў наступны раз.

3. На старонцы "Афармленне замовы" ўвядзіце адрас для дастаўкі. У спосабах дастаўкі вам прапануюць:
* Белпошта (па ўсёй Беларусі);

4. На старонцы "Аформіць замову" неабходна выбраць спосаб аплаты. Аплаціць можна карткай Visa/Mastercard альбо праз сістэму "Разлік" (ЕРІП). Больш падрабязна пра спосабы аплаты глядзіце Аплата і дастаўка.

5. Пасля выбару спосабу аплаты націсніце кнопку "Замовіць".
5.1. Калі вы выбралі "Аплата карткай Visa/Mastercard", пасля таго, як Вы націснеце кнопку "Замовіць", Вы будзеце перанакіраваны на сайт плацёжнай сістэмы WEBPAY™, дзе неабходна увесці звесткі Вашай карткі і пацвердзіць замову. Пасля аплаты Вы будзеце зноў перанакіраваны на наш сайт.
5.2. Калі вы выбралі "Сістэма "Разлік" (ЕРИП)", пасля таго, як Вы націснеце кнопку "Замовіць", Вы атрымаеце ідэнтыфікатар аплаты ў сістэме "Разлік" (ЕРИП). У гэтым выпадку, вам неабходна аплаціць замову на працягу 5 каляндарных дзён, інакш яна будзе ануляваная.

6. Мы падрыхтуем вашу замову і дашлем на пазначаны вамі адрас цягам 1-3 дзён з моманту аплаты.

7. Па адсылцы вашае замовы з sendme.by вы атрымаеце паведамленне на e-mail аб тым, што замова была адасланая. У лісце будуць указаны дэталі замовы, а таксама код адпраўлення ў фармаце RRхххххххххBY(па ім на сайце РУП "Белпошта" можна будзе сачыць за месцазнаходжаннем замовы.